Знайсці
08.09.2022 / 09:3510РусŁacБел

У беларускіх крамах з'явіліся цыгарэты з надпісамі па-ўкраінску ФОТА

Адпаведныя фотаздымкі з'явіліся ў сацсетках.

У мінскіх крамах з'явіліся беларускія цыгарэты, на пачках уся інфармацыя пададзеная выключна на ўкраінскай мове.

Вытворца — гродзенскі завод «Нёман».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
08.09.2022
даведка, Год 1994-ы. Я езджу ровары па ваколіцах Глыбокага развожу ўлёткі за Зянона... Пад'ехаў да аднаго вясковага дома, паштовая скрыня ўся зарасла павуціннем, гадоў 10 туды ніхто не кідаў газетаў і ніякіх допісаў... Хацеў ехаць далей. Аднак мяне ўбачыла вяскоўка, падыходзіць... Даю ўлётку. А што мне дасць ваш ваш "фатаграф"??? Я пачаў апавядаць ёй байкі пра Чарнаморска-балтыйскі калектар, пра эканоміку... Слухала, слухала цётка і кажа: "Ваш беларускі язык -- на хлеб не намажаш!" Мы будзем галасаваць за свайго, за нашага калхознічка, за Лукашэначку! Япотым думаў -- а прычым тут беларуская мова, я ж ні слова пра яе. Ды, проста, я ж размаўляў з ёй па-беларуску...

Потым я быў назіральнікам на гэтым вясковым участку -- на рэферэндуме. Падзяліўся сваімі скрушнымі думкамі са старшынёй камісіі, дырэктаркай мясцовай школы, наконт перспектываў нашай і мовы і нашай дзяржавы...

Дырэктарка школы сказала залатыя словы, якія часта згадваю за апошнія 28 гадоў...

-- Самыя вялікія ворагі ўсяго беларускага -- дзеці вёскі! Для іх усё беларусакае -- гразь, гной, смурод і гумовыя боты. Найхутчэй мараць вырвацца ў горад і змагацца з усім беларускім, бо ўсё беларускае для -- гной! 

Як у ваду глядзела! Ды не будзе ў нас НІКОЛІ беларускай Беларусі. Беларусам супрацьпаказана мець свайго цара! Ну, і каго выбралі б беларусы ў 2020-м, каб быў іншы сцэнар? Правільна, стаўленіка Газпрома, то бок Крамля!
0
Вожык/адказаць/
08.09.2022
Юзік са станцыі Крулеўшчына, Маем не грамадства, а насельнiцтва.
0
хамса-хамса/адказаць/
08.09.2022
Юзік Крулеўскі, зганяю заўтра на ровары) за сінім сырам, што параіла ўчора НН, перакуру, тады мо адкажу вам. зараз часу няма

п.с. рада вас бачыць.

Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031