Знайсці
07.09.2022 / 12:21РусŁacБел

Чатырох адвакатаў з Гомельшчыны пазбавілі ліцэнзій. Раней яны абаранялі палітзняволеных

6 верасня кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці ў Беларусі правяла пазачарговую атэстацыю адвакатаў, у тым ліку чацвярых — з Гомельскай абласной калегіі адвакатаў. Гэта Генадзь Уласенка (Мазыр), Таццяна Саўчанка і Павел Кулажанка (Рэчыца), а таксама Ганна Паўлюк (Гомель).

Адвакаты Уласенка і Паўлюк

Як заявілі ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі, «падставай для правядзення пазачарговай атэстацыі паслужылі факты неналежнага выканання адвакатамі сваіх прафесійных абавязкаў, выяўленыя Міністэрствам юстыцыі падчас выбарачнай праверкі дзейнасці адвакатаў і юрыдычных кансультацый Гомельскай абласной калегіі адвакатаў», паведамляе «Гомельская вясна».

Па выніках пазачарговай атэстацыі ў Мінюсце паведамілі, што нібыта «падчас атэстацыі асобныя адвакаты паказалі нездавальняючы ўзровень ведаў заканадаўства, неабходны для ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці, што сведчыць пра іх недастатковую кваліфікацыю».

На гэтай падставе прынятае рашэнне «аб немагчымасці выканання адвакатамі Уласенкам, Кулажанкам, Паўлюк, Саўчанка сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Такое рашэнне прынятае нягледзячы на тое, што адвакат Ганна Паўлюк, напрыклад, мае больш за 10 гадоў стажу работы па спецыяльнасці, з'яўляецца магістрам юрыдычных навук і выкладчыцай у ГДУ і ГГМУ. А адвакатка Таццяна Саўчанка мае больш за 36 гадоў стажу працы па спецыяльнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031