Знайсці
05.09.2022 / 11:46РусŁacБел

Суд ануляваў ліцэнзію «Новай газеты»

Басманны суд Масквы прызнаў несапраўднай і ануляваў ліцэнзію СМІ друкаванай версіі «Новай газеты».

Адміністрацыйны пазоў аб пазбаўленні «Новай газеты» рэгістрацыі СМІ падаў у суд Раскамнагляд.

Галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Муратаў пракаментаваў рашэнне суда наступным чынам: «Гэта нікчэмнае рашэнне, заказное палітычнае. Не мае пад сабой ніякай законнай падставы». Ён паабяцаў, што рашэнне будзе абскарджанае.

Папяровы выпуск «Новая газета» спыніла на пачатку сакавіка, тады паведамлялася, што яна не будзе выходзіць да канца вайны ва Украіне.

У мінулым годзе галоўны рэдактар выдання Дзмітрый Муратаў атрымаў Нобелеўскую прэмію.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031