Знайсці
04.09.2022 / 08:39РусŁacБел

NASA зноў адклала запуск ракеты ў рамках першай за 50 гадоў місіі на Месяц

Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы зноў адклала выпрабавальны запуск ракеты на Месяц.

Каманда сутыкнулася з уцечкай вадкага вадароду пры загрузцы паліва ў базавую ступень ракеты Space Launch System.

Як паведамляе NASA, шматразовыя спробы ліквідацыі няспраўнасцяў не вырашылі праблему. Таму запуск другі раз за тыдзень прыйшлося адкласці.

Інжынеры NASA працягваюць працу над зборам дадатковых звестак адносна праблемы.

Нагадаем, 29 жніўня NASA рыхтавалася запусціць ракету Artemis у рамках першай місіі на Месяц за пяць дзесяцігоддзяў, аднак праз праблемы з рухавіком запуск прыйшлося перанесці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031