Знайсці
26.08.2022 / 18:42РусŁacБел

Футбаліст з Беларусі будзе выступаць у Андоры

29-гадовы Максім Валадзько збіраецца прадстаўляць каманду «Санта-Калома», гадавы бюджэт якой ўсяго 130 тысяч еўра, піша Tribuna.com. У рэйтынгу ФІФА Андора займае 156-е месца (Беларусь — 96-е).

Васьміразовы чэмпіён Беларусі па футболе пакінуў БАТЭ і стане першым беларускім легіянерам у Андоры — футбольным «карліку». Прытым ягоны новы клуб у гэтай краіне нават не наймацнейшы, у мінулым чэмпіянаце ён заняў пятае месца. Але і гэта ўжо лепей, чым беларускі чэмпіянат, які цяпер масава пакідаюць хоць бы трохі кваліфікаваныя гульцы.

Валадзько пакінуў барысаўскі БАТЭ, за які выступаў з 2009 года (з невялікім перапынкам у 2019—2021, калі з'язджаў у Расію), 1 жніўня. У гэтым сезоне ён правёў сем матчаў у чэмпіянаце Беларусі, выніковымі дзеяннямі не адзначыўся.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031