Знайсці
23.08.2022 / 19:3312РусŁacБел

«У момант родаў нават акушэрка анямела». У Брытаніі нарадзіліся двайняты са скурай розных колераў

Гэта гісторыя двух дзяцей Шантэль Братан, якія нарадзіліся ў красавіку мінулага года ў Брытаніі. Двайнят завуць Аён і Азіра. Аён, хлопчык, нарадзіўся са светлай скурай і зялёнымі вачыма. У маленькай сястрычкі Азіры цёмная скура і карыя вочы.

«У момант родаў нават акушэрка анямела, убачыўшы, што немаўляты маюць два розныя колеры скуры»

«Увесь час пытаюцца, ці абое яны мае дзеці, — кажа шчаслівая матуля. Але яна ўжо прызвычаілася да такіх пытанняў. Згадваючы час, калі ёй паказалі нованароджаных пасля родаў, Шантэль кажа: «Гэта быў шок. Тады я падумала, што ў мяне двое сапраўды ўнікальных дзяцей».

Затым дадае: «Людзі часта запытваюць: «Ты ўпэўнена, што абое твае і што ў шпіталі не было нейкай памылкі?»».

Што кажуць педыятры

Выпадак з Аёнам і Азірай — не адзіны. Імавернасць таго, што міжрасавая пара будзе мець двайнят з розным колерам скуры, складае 1 да 500. Дзядуля Шантэль — нігерыец па матчынай лініі, а бацька яе дзяцей напалову ямаец і напалову шатландзец.

На думку педыятраў, якія сочаць за дзецьмі, розніца ў колерах паміж імі будзе станавіцца ўсё больш і больш прыкметнай.

«Я думаю, што іх валасы таксама будуць іншымі», — кажа медсястра. «У маленькай дзяўчынкі будуць густыя і кучаравыя валасы, у хлопчыка прамыя».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
65
Панылы сорам
6
Ха-ха
19
Ого
20
Сумна
2
Абуральна
8
24.08.2022
ясно , вы забыліся плюсік сабе паставіць, а мне мінусік, як вы любілі рабіць дзеля падвышэння ЧСВ 
24.08.2022
ах жа! не - вы не забыліся (плюсік паставіць сабе), вы проста бздзіцё. сікаеце. бо зараз жа караюць нават за лайкі... а вы хоць і свбднй краіне, але ўсё адно бздзіцё.
ну. я ўгадала?
0
ясно/адказаць/
25.08.2022
), 1) Трызьніць ня шкодна. 2) Плывіце міма.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031