Расіяне нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Жытомірскай вобласці з тэрыторыі Беларусі
Расійскія войскі нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Жытомірскай вобласці з тэрыторыі Беларусі, заявілі ў камандаванні Паветраных сіл Украіны «Цэнтр».
Фота ілюстрацыйнае
Як сцвярджаюць украінскія вайскоўцы, днём 16 жніўня расійскія вайсковыя самалёты (як мяркуецца, знішчальнікі-бамбавікі Су-34) вылецелі з тэрыторыі Беларусі і, «спрабуючы замаскіраваць авіяцыйную актыўнасць пад трэніровачныя палёты», выпусцілі дзве ракеты X-59.
У выніку патрапляння пашкоджаныя ўзлётна-пасадачная паласа і некалькі адзінак аўтамабільнай тэхнікі. Асабовы склад знаходзіўся ў сховішчы, таму не пацярпеў, заявілі ў камандаванні «Цэнтр».
3
0
0
2
3
28
У Расіі на фронт адправілі двух паўлінаў
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сёння ноччу над Гомельскай вобласцю ўпаў метэор
 2
У Варшаве адкрылася выстава Зянона Пазняка
 22
Ашуканцы ўзяліся за настаўнікаў: пішуць ад імя дырэктара і абвінавачваюць у фінансаванні тэрарызму
 2
У МУС запусцілі гарачую лінію для скаргаў на дарогі, якія Лукашэнка загадаў прывесці ў парадак да 9 мая
 6
Ядвіга Паплаўская адзначае юбілей
 8
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера