Працягваюцца затрыманні родных «каліноўцаў»
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне жыхара Бабруйска Сяргея Франчука. На відэа ён сярод іншага кажа, што з'яўляецца стрыечным братам намесніка камандзіра ў Палку Каліноўскага Вадзіма Кабанчука, піша «Вясна».
Таксама на «пакаянным відэа» Франчук «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыях пратэсту пасля выбараў і ў тым, што пісаў негатыўныя каментарыі пра супрацоўнікаў міліцыі.
Па папярэдняй інфармацыі, яму прызначылі 15 сутак арышту за «непадпарадкаванне».
Ёсць інфармацыя, што падчас затрымання Сяргея моцна збілі — на «пакаянным відэа» ён стаіць з пластырам на ілбе.
Раней паведамлялася, што былі затрыманыя родныя загінулага байца Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіля Парфянкова.
1
3
0
0
2
60
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Пасля гастрафэсту ў Брэсце атруціліся 19 чалавек
 1
У Баранавічах пачынаецца трэці масавы суд за пратэсты
 1
Дзе знаходзілася першая друкарня на Беларусі?
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера