У Польшчы збіраюцца судзіць мясцовага дзівака, які пырснуў беларусу ў твар з пярцовага балончыка
Інцыдэнт адбыўся больш за год таму, у маі 2021-га. У Быдгашчы Войцех Альшанскі напаў на беларускага студэнта і пырснуў яму ў твар з пярцовага балончыка.
Альшанскі — досыць вядомая асоба ў некаторых польскіх колах. Мужчыну абвінавачваюць у антысеміцкіх выступах, падчас якіх ён быў апрануты ў форму з сімваламі SS, а таксама ў нападзе на журналіста і дэпутата Сейма, паведамляюць «Моцныя навіны».
Альшанскі ў Польшчы вядомы ролікамі на YouTube, у якіх станоўча адгукаўся пра гвалт, антысемітызм і ксенафобію. Акрамя таго, паляк адмаўляў існаванне каранавіруса і запэўніваў, што хвароба кантралюецца амерыканскай арміяй.
Цяпер мужчыну пагражаюць 2 гады турмы.
4
2
0
1
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Чаму 9 мая трэба мяняць на 8-га
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера