Знайсці
05.08.2022 / 14:431РусŁacБел

Аляксандр Фядута на судзе заявіў, што дрэнна сябе адчувае

Палітвязень папрасіў адкласці судовае пасяджэнне да панядзелка, паведамляе «Вясна».

Суддзя адказаў, што калі стан будзе пагаршацца, то сённяшняе пасяджэнне будзе адкладзенае.

Нагадаем, у Фядуты абвастрэнне падагры. Жонцы абвінавачанага дазволілі перадаць яму кій.

Суд па «справе дзяржперавароту» пачаўся ў мінулую пятніцу, 29 ліпеня.

Юрась Зянковіч абвінавачваецца па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім), ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады), ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці).

Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — па ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).

Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук — па ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

«Справа змоўшчыкаў»: падрабязнасці сустрэчы Зянковіча і «сілавіка» ў рэстаране

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
05.08.2022
Будзе кiй, ды не такiй...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031