Знайсці
05.08.2022 / 12:50РусŁacБел

Рэдактаркі азербайджанскага «Спутніка» звольніліся, адмовіўшыся ставіць інфармацыю Мінабароны Расіі

Расійскае вайсковае ведамства абвінаваціла Азербайджан у парушэнні рэжыму спынення агню падчас апошняй аперацыі ў Нагорным Карабаху. 

Зульфія Гурбанава, Джаміля Эфендыева, Алена Старасціна і Гульзар Мустафаева паведамілі ў сацсетках, што, будучы грамадзянкамі Азербайджана, як маглі абаранялі інтарэсы сваёй краіны ў рэдакцыі прарасійскага выдання. Але цяпер вымушаныя звольніцца.

«Мне, як грамадзянцы Азербайджанскай Рэспублікі, не сорамна за сваю працу тут, маё сумленне чыстае ва ўсім. Калі нас паспрабавалі нахіліць, мы паставілі кропку і проста сышлі», — напісала былая рэдактарка ​​выдання Гульзар Мустафаева.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031