Знайсці
01.08.2022 / 12:186РусŁacБел

Лукашэнка: Незалежнасць і суверэнітэт не абмяркоўваецца, але саюз з Расіяй можа быць цяснейшы за федэрацыі і ўнітарныя дзяржавы

Суверэнітэт і незалежнасць Беларусі — рэчы пастаянныя, і гэта нават не абмяркоўваецца. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 1 жніўня пры прыняцці кадравых рашэнняў.

«Галоўнае пытанне — гэта эканоміка. Гэта пытанне нумар адзін. Будзе эканоміка — будзе ўсё астатняе. Пры гэтым хачу заўважыць: суверэнітэт і незалежнасць Беларусі (пра што так шмат гавораць і падкідваюць нам гэтыя ідэі з Захаду, што мы ледзь не губляем суверэнітэт і незалежнасць нашай краіны, супрацоўнічаючы з Расіяй), хачу прама сказаць вам як будучаму прадстаўніку не толькі прэзідэнта нашай краіны ў Расіі, — рэчы пастаянныя. Гэта нават не абмяркоўваецца», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрыя Крутога паслом Беларусі ў Расіі.

Лукашэнка разам з тым адзначыў, што Беларусь і Расія могуць выбудаваць найцяснейшы саюз, пры гэтым захаваўшы свае суверэнітэт і незалежнасць. «Мы досыць разумныя людзі. І ў Расіі прэзідэнт абсалютна разумны і разумее, у якім кірунку мы павінны рухацца. Таму, захоўваючы незалежнасць Расіі і Беларусі, мы зможам выбудаваць такі саюз, якому могуць пазайздросціць і федэральныя, і канфедэратыўныя дзяржавы, і, можа, нават унітарныя дзяржавы», — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
31
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
0
Публiчны Дом:)))/адказаць/
01.08.2022
Пуцiнскiмi б...жкамi гэта не абрякоуваецца:)))
0
Мангол/адказаць/
01.08.2022
С крутым понятно, там совесть и в семье не культивировалась, но КАК ЕРМОЛОВИЧ МОГ ПРЫГНУТЬ В ЭТОТ ЧАН С ДЕРЬМОМ??? КАК!?
0
Корень/адказаць/
01.08.2022
Лукашенко послушал угрозы Стрелкова и запел...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031