Знайсці
01.08.2022 / 09:423РусŁacБел

Лукашэнка — прэзідэнту Швейцарыі: Санкцыі наносяць шкоду абедзвюм краінам

Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне прэзідэнту Швейцарыі Іньяцыа Касісу з Днём заснавання Канфедэрацыі. У віншаванні Лукашэнка распавёў, што санкцыі наносяць шкоду абедзвюм краінам.

«Вопыт вашай краіны ў розных галінах па-ранейшаму цікавы і значны для Беларусі, існуюць добрыя перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва, нягледзячы на ўсе часовыя складанасці. На жаль, падтрымка швейцарскім бокам несправядлівай і недружалюбнай санкцыйнай палітыкі ЕС у дачыненні да Рэспублікі Беларусь стварае істотную перашкоду для нармалізацыі адносін паміж нашымі дзяржавамі. Санкцыі вядуць да паслаблення і разрыву дзелавых сувязяў, ставяць пад пагрозу рэалізацыю перспектыўных сумесных праектаў, негатыўна адбіваюцца на грамадзянах Беларусі і Швейцарыі — працадаўцах, работніках і іх сем'ях», — напісана ў віншаванні Лукашэнкі.

Ён таксама выказаў перакананасць, што вяртанне двухбаковых кантактаў і ў рэчышча канструктыўнага дыялогу магчымае, але для гэтага трэба прытрымлівацца прынцыпаў узаемнай павагі, без без штучных абмежаванняў і бар'ераў.

Швейцарыя на пачатку гэтага года прыслала ў Беларусь новага пасла, Крысціну Хонегер-Залатухін. 18 лютага была вызваленая палітзняволеная Наталля Хершэ, якая мае беларускае і швейцарскае грамадзянства.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
20
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
ббс/адказаць/
01.08.2022
Шкоду наносіць выключна лукашыцкі рэжым. Кропка.
01.08.2022
Так сначала говорили, что санкции на пользу.)) Саня, что случилось?))
0
На понятном/адказаць/
01.08.2022
Перевожу на понятный : "опыт совместного схематоза очень полезен и важен для семьи и семей с вашей стороны, несмотря на временные сложности по возобновлению схематоза.
Жаль, что ваши семьи оказались не с стальной срамотой и прогнулись под ЕС и его попытки закрыть наш, совместный схематоз. Но, несмотря на все происки врагов, наши и ваши семьи ждёт плодотворное сотрудничество по налаживанию схематоза в новых условиях."
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031