Знайсці
30.07.2022 / 12:184РусŁacБел

У Мазыры з'явіцца дзясятак гістарычна-фальклорных графіці — паглядзіце на першыя малюнкі, што ўжо ўпрыгожылі горад

Нядаўна мы расказвалі пра драматычны лёс некалькіх мінскіх муралаў, якія зніклі са сцен сталіцы. Але ёсць і добрыя навіны. У Мазыры зараз праходзіць першы гарадскі фестываль вулічнага мастацтва, у выніку якога горад стаў ярчэйшым ужо на тры графіці. Блог «1906» даведаўся пра ініцыятыву падрабязней. Мы перадрукоўваем гэты тэкст.

Гарадскі фестываль вулічнага мастацтва пад назвай «Легенды Мазыра» пры падтрымцы ініцыятывы Urban Myths прадугледжвае з’яўленне дзесяці муралаў ад розных мастакоў. Усе яны так ці інакш аб’яднаныя адным кірункам: гісторыя, фальклор і прыродныя асаблівасці горада.

У працэсе стварэння аднаго з малюнкаў

«Калі рыхтавалася канцэпцыя праекта, мы вельмі шмат размаўлялі з мясцовымі краязнаўцамі, хадзілі ў музей, даведаліся пра рэдкія прыгожыя расліны мазырскіх яроў. Потым адабралі ўсё самае цікавае з гэтай інфармацыі і перадалі для натхнення мастакам — мясцовым і з іншых гарадоў. Каб яны ўжо пераасэнсавалі гэта ў сваім стылі», — апісваюць куратары праекта.

Напрыклад, згодна з адной з легенд, магічны Мазыр стаіць на велізарнай вустрыцы (рачная вустрыца перлавіца — тыповы насельнік Прыпяці). Менавіта гэтая фантазія ўвасобілася ў першай рэалізаванай працы студэнткі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Лізаветы Янковай пад назвай «Мазырская галактыка».

 

Першы малюнак праекта асвяжыў гарадскую трансфарматарную падстанцыю. На працу сышло каля пяці дзён, некалькі літраў акрылавай фарбы і яшчэ больш за 10 балончыкаў.

Яшчэ адзін з ужо гатовых муралаў — праца ў фальклорным стылі «На ўзгорках» Алены Катоўскай. На ёй можна пабачыць абрысы Мазырскага замка, разлівы Прыпяці і маляўнічыя ўзгоркі ўзбярэжжа. Арыенцір, каб адшукаць новае графіці для сэлфі, — гарадскі гарналыжны комплекс.

 

Па вуліцы ж Інтэрнацыянальная 47, недалёка ад стадыёна «Юнацтва», мясцовыя і госці Мазыра змогуць любавацца сімвалам горада з герба — залатым арлом у вобразе рыцара.

 

Наперадзе ва ўрбаністаў — перанясенне яшчэ сямі малюнкаў з эскізаў на сцены горада. Праект робіцца на энтузіязме мясцовых актывістаў і запрошаных мастакоў, таму кожны жадаючы можа патрымаць іх справу на «Патрэоне». 

Увогуле, гэта не адзіны цікавы праект творчай моладзі, які яна марыць раэлізаваць у Мазыры. У планах таксама сайт з гістарычнымі артыкуламі і ўспамінамі вядомых мазыран, нефармальны канал у тэлеграме з парадамі, як цікава можна бавіць час, і рэгулярныя экскурсіі па таямнічых месцах горада.

Чытайце таксама:

У дзесяці гарадах Беларусі з'явяцца графіці на гістарычную тэматыку — паглядзіце, якія муралы ўпрыгожаць Пінск і Мазыр ФОТЫ

Мастацкім роспісам па несанкцыянаваных надпісах. Улады ініцыявалі стварэнне не менш за 120 графіці ў Мінску

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
Кококо/адказаць/
01.08.2022
верабей, Гэта ж герб горада, алё
1
Максим Дизайнер/адказаць/
01.08.2022
Устрица реально вштыривает. В КПСС чинуши ЛСД обдалбливались на партсобраниях. Кто это мог утвердить?
1
Максим Дизайнер/адказаць/
01.08.2022
Кококо,

Устрица?Молодцы!Отличный герб 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031