Знайсці
24.07.2022 / 17:284РусŁacБел

Шмат буслоў перастала міграваць у Афрыку, ім добра на іспанскіх сметніках

Каля 70% буслоў больш не мігруюць у Афрыку, у асноўным з-за лёгкадаступнай ежы, якую яны могуць знайсці ў Іспаніі на сметніках, піша Rfi.fr. Там яны і праводзяць усю зіму, а некаторыя застаюцца назусім.

Фота: AFP

Акрамя багацця ежы, змене птушыных паводзін спрыяе змяненне клімату: зімы на Пірынейскім паўвостраве цяпер сталі больш мяккімі.

У многіх іспанскіх гарадах, такіх як Пінта і Алькала-дэ-Энарэс ў ваколіцах Мадрыда, у апошнія дзесяцігоддзі з'явіліся велізарныя сметнікі, дзе птушкі круглы год могуць знайсці сабе ежу. На кожны сметнік штодня паступае ад 200 да 300 тон харчовых адходаў, і буслы адразу накіроўваюцца ў зоны, «дзе ёсць свежае смецце». Рабочыя, якія працуюць на сметніках, кажуць, што гэта ўжо неад'емная рыса ландшафту там.

Фота: AFP

Перапіс 2020 года, праведзены арганізацыяй SEO Birdlife, выявіў у Іспаніі 36217 белых буслоў. У гэты лік уваходзяць птушкі, якія нарадзіліся ў Іспаніі, а таксама буслы з паўночных еўрапейскіх краін — Даніі, Германіі і Нідэрландаў. Многія з іх так і не вяртаюцца на радзіму, а застаюцца ў Іспаніі.

Ці ёсць сярод белых птушак на іспанскіх сметніках выхадцы з Беларусі ці суседніх краін — аўтары артыкула не згадваюць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
10
Сумна
18
Абуральна
3
1
Серж/адказаць/
25.07.2022
Буслы з Беларусі не лётаюць праз Іспанію. Міграцыйны шлях нашых ідзе спачатку па заходнім узбярэжжы Чорнага мора, а потым па усходнім баку сяродземнага. То можна у вікіпедыі праверыць)))
0
Абыр/адказаць/
25.07.2022
И на нашей родной Тростенецкой свалке летом пасется несколько сотен буслов. Зимой вроде улетают. Может и на испанские раздолья. Там кстати и чаек три или четыре вида водится. Скоро заповедный статус придется присваивать. Который у Лебяжьего забрали.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
28.07.2022
Какая родина, такие и курорты. Серьзно, очень символически
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031