Знайсці
14.07.2022 / 10:428РусŁacБел

Змітру Дашкевічу прысудзілі 1,5 года калоніі, яго жонцы Насце — 3 гады хатняй хіміі

Суддзя Таццяна Пірожнікава прызнала іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі 23 жніўня 2020 года.

У судзе і Зміцер, і Наста адмовіліся даваць паказанні. Яны прызналі на працэсе толькі тое, што сапраўды прысутнічалі на маршы пратэсту 23 жніўня 2020 года. У матэрыялах справы тры тамы — яны агучваліся ў судзе.

На працэсе пералічылі усе арышты, штрафы і крымінальны перасьлед Змітра, пачынаючы з 1999 года. 

Пракурор папрасіў кожнаму даць паўтара года калоніі.

У выніку Зміцер асуджаны на 1,5 года калоніі, а Наста Дашкевіч атрымала тры гады хатняй хіміі

Нагадаем, што 15 чэрвеня Наста нарадзіла сына Данііла, гэта чацвёртае дзіця ў сям'і Дашкевічаў (ёсць таксама Мара, Давід і Магдалена).

Зміцер знаходзіцца ў зняволенні з 23 сакавіка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
28
14.07.2022
А вось тыя так званыя "суддзі", яны лічаць што Лукашэнка бессмяротны? Ці што людзі ім даруюць паламаныя лёсы? Яны не разумеюць, што калісь будуць сядзець у сябе на лецішчы, слухаць рускую папсу ды збіраць агуркі, калі да іх завітаюць сыны умоунага Дашкевіча? 
Ведаеце, я нават знаю што такія пачвары будуць гаманіць: яны будуць плакацца что "проста выконвалі загад - у іх жа таксама дзеці і ім трэба есці". 
У дзясяткау калі не соцень тысяч людзей лукашысты зруйнавалі жыццё, як тыя могілкі бульдозерам. Дык вось што я вам скажу, "суддзі", у гэтых людзей няма і ня будзе ніякіх іншых мэтаў у жыцці акрамя помсты. I з кожным такім прысудам кола гэтых людзей толькі расце. 
0
Пара пара!/адказаць/
14.07.2022
Акупацыйны фашысцкi расейскi рэжым паказвае свае аблiчча:)
0
Помста/адказаць/
14.07.2022
Litwin, а будуць не толькi люстрацыi...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031