Знайсці
11.07.2022 / 16:53РусŁacБел

Для Змітра і Насты Дашкевічаў пракурор запрасіў па 1,5 года зняволення

11 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыліся спрэчкі бакоў па крымінальнай справе супраць Дашкевічаў. Іх судзяць за ўдзел у пратэсным маршы ў жніўні 2020 года. Пракурор запрасіў для Змітра і Насты па 1,5 гады калоніі абодвум, піша «Вясна».

Ім інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Прысуд будзе вынесены 14 ліпеня. Справу разглядае суддзя Таццяна Пірожнікава.

15 чэрвеня Наста нарадзіла сына Данііла, гэта чацвёртае дзіця ў сям'і Дашкевічаў. Зміцер знаходзіцца ў зняволенні з 23 сакавіка.

Чытайце таксама:

Пачынаецца працэс над Змітром і Настай Дашкевічамі за «масавыя беспарадкі»

Неймаверная гісторыя кахання Змітра і Насты Дашкевіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
26
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031