Знайсці
11.07.2022 / 18:364РусŁacБел

«Дом Масквы» ў Вільні мастакі ператвораць у сімвал моцы Украіны

Каманда дзеячаў мастацтва з Літвы, Украіны і Эстоніі аб'яднала свае намаганні, каб паслаць свету вестку. Мастакоў падтрымлівае Пасольства Украіны і ўкраінская грамада Літвы. Мастакі ператвораць будынак-прывід у сімвал моцы Украіны, паведамляе Delfi.lt.

«Вядома, «Дом Масквы» мы выбралі невыпадкова. Гэты будынак павінен быў стаць сімвалам моцы Расеі, мы цяпер увекавечым у ім тое, што выклікае канвульсіі ў Крамля — рашучы адпор Украіны. У пэўным сэнсе мы аддаем дом Масквы Украіне. Можам зрабіць гэта ўсім разам — мастакам, прадпрымальнікам і ўсім людзям добрай волі», — сказала аўтарка ідэі, кіраўнік лабараторыі мастацтва Kiaurai sienas Ліна Шліпавічуце.

На фасад «Дома Масквы» перанясуць фатаграфію Алены Цітарэнка з цыкла партрэтаў, на якой адлюстраваная валанцёрка, якая дапамагае бежанцам і украінскім вайскоўцам у Запарожжы. Назва праекта — Да перемогі/ До победы / Iki pergalės.

Ідэю падтрымалі і грамада ўкраінцаў Літвы, і пасольства Украіны. «Неафрэска на так званым Доме Масквы стане своечасовым і магутным сімвалам адзінства краін Балтыі і Украіны», — сказаў пасол Украіны Пятро Бешта.

Для ажыццяўлення праекта патрабуецца 13 000 еўра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Анна/адказаць/
12.07.2022
Владимир, Пекин тогда тоже будем называть "Бэйцзин"?
1
Valadzimir/адказаць/
12.07.2022
Анна, як я зразумеў, Вы (як і рэдакцыя "НН")  лічыце "балцкую" назву "Вільнюс" першапачатковай, сапраўднай, а "Вільня" - яе пазьнейшай славянскай мадыфікацыяй. Аднак на самой справе ўсё наадварот, і відавочнае і бясспрэчнае сьведчаньне гэтага - на старажытных геаграфічных картах з лацінскімі надпісамі назва сталіцы Літвы "Вільнюс"нідзене сустракаецца - толькі "Вільня(а)". Гэта значыцца  яна зьяўляецца першапачатковай і сапраўднай. 
Але тады паўстае, здаецца, невырашальнае пытаньне - чаму "балты" назвалі сваю сталіцу па-славянску? 
Адказ на яго вельмі просты: літва - не "балты". Літва - гэта непасрэдныя нашчадкі люцічаў, заходнеславянскага племя, частка якога недзе на мяжы тысячагоддзяў мігравала ў Панямоньне.  Гэтаму ёсьць шмат пераканаўчых доказаў, у тым ліку і запіс у Хлебнікаўскім сьпісе Іпацьеўскага летапісу: "...прозвашасѧ Полѧне Лѧховѣ . друзии Лютичи Литва. инии Мазовшане . а нии Поморѧне…”

Такім чынам "Вільня" - гэта славянская назва сталіцы былой славянскай краіны Літва-ВКЛ, і значыцца сталіцу сёняшняй "балцкай" краіны Ліетува, якая прысабечыла гісторыю Літвы, нельга называць Вільня, а толькі іхнай "балцкай" назвай "Вільнюс".
0
Коммент/адказаць/
14.07.2022
Valadzimir, итвинисты-шовинисты не нужны белорусам. Хорошо запомни.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031