Знайсці
01.07.2022 / 11:53РусŁacБел

«Белпошта» будзе браць 15% ад сумы міжнароднага пераводу

«Белпошта» ўводзіць плату за выдачу міжнародных пераводаў. Яна складзе 15% ад сумы пераводу.

Плата ўводзіцца з 4 ліпеня за выдачу і пералічэнне наяўных грошай пры выплаце ўваходных міжнародных паштовых грашовых пераводаў у аперацыйных касах пошты і дома.

Плата не будзе спаганяцца пры выплаце міжнародных паштовых грашовых пераводаў па сацыяльна значных негандлёвых плацяжах. Пералік такіх плацяжоў усталяваны пагадненнем СНД. Пры гэтым, каб пазбегнуць платы, трэба будзе паказаць дакумент, які пацвярджае, што перавод адносіцца да сацыяльна значных. Гэта можа быць выканаўчы ліст, рашэнне суда, даведка аб налічэнні пенсіі і г. д.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031