На музычным фестывалі ў Германіі сабралі грошы для падтрымкі палітзняволенага беларускага гурта Irdorath
На фестывалі сярэднявечнай і фолк-музыкі Feuertanz, які праходзіў у Абенсбергу (Германія) 24—25 чэрвеня, сабралі сродкі для ўдзельнікаў гурта Irdorath, якія адбываюць тэрмін у беларускай калоніі. Усяго было сабрана 4 тысячы еўра. Усе сродкі пойдуць на «элементарныя патрэбы» артыстаў, паведамляе Reform.by.
Фота: feuertanz-festival.com
Музыкаў Irdorath затрымалі ў жніўні 2021 года. Іх прызналі вінаватымі па артыкуле 342 КК («арганізацыя або падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).
Муж і жонка Уладзімір і Надзея Калач атрымалі па два гады калоніі, Антона Шніпа і Юлію Марчанка прысудзілі да паўтара года калоніі. Музыкі прызнаныя палітвязнямі.
Чытайце таксама:
Грабеншчыкоў выставіў на аукцыён сваю камізэльку. Сродкі пойдуць музыкам Irdorath
2
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічы прыляцелі два расійскія знішчальнікі
 1
Асочнік. Прафесія, якой больш няма
 3
Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»
 7
У Беларусі пасадзілі вагнераўца, які ваяваў за Расію. Гэта восьмая судзімасць хранічнага алкаголіка
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера