Знайсці
27.06.2022 / 19:02РусŁacБел

Крэмль анансаваў удзел Пуціна ў саміце краін G20

Расія атрымала запрашэнне прыняць удзел у саміце G20, і ўдзел прэзідэнта Уладзіміра Пуціна «мяркуецца». Пра гэта паведаміў памочнік Пуціна Юрый Ушакоў, піша РБК.

«Так, мы пацвердзілі, што наш удзел мяркуецца. Мы адказалі станоўча, мы адказалі, што зацікаўленыя прыняць удзел», — сказаў Ушакоў.

Наступны саміт 20 найбуйнейшых прамыслова развітых краін і краін, якія развіваюцца, пройдзе на інданезійскім востраве Балі 15-16 лістапада. Да гэтай групы адносіцца і Расія, таму асабісты ўдзел Пуціна ў саміце магчымы. Але пытанне, як да гэтага паставяцца іншыя ўдзельнікі сустрэчы.

У панядзелак канцлер Германіі Олаф Шольц заявіў, што прыме рашэнне бліжэй да даты, ці будзе ён удзельнічаць у саміце G20, калі прэзідэнт Расіі таксама прыме ў ім удзел. Раней паведамлялася, што некаторыя краіны могуць адмовіцца ад удзелу ў саміце, калі на яго прыедзе Пуцін.

Разам з тым, на гэты саміт сёлета запрасілі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031