Знайсці
23.06.2022 / 07:34РусŁacБел

Былы ахоўнік прэзідэнта Расіі, які насіў за ім ядзерны чамаданчык, спрабаваў застрэліцца

Брытанскі таблоід паведаміў, што былы ахоўнік Пуціна, які насіў за ім ядзерны чамаданчык, спрабаваў застрэліцца.

The Mirror паведаміў, што 53-гадовы Вадзім Зімін знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Яго ў панядзелак знайшоў брат параненым у галаву ў кватэры ў Краснагорску.

Палкоўнік Федэральнай службы бяспекі Вадзім Зімін у свой час адказваў за партфель з так званай «чырвонай кнопкай», прыладай, якая павінна прывесці да запуску ядзернай зброі. Раней Зімін выконваў гэтую ролю пры Барысе Ельцыне. Затым ён працягваў працаваць у службе бяспекі, даслужыўшыся да палкоўніка пры Уладзіміры Пуціным.

Паведамляецца, што Вадзін Зімін, які пасля сыходу са службы, працаваў у мытнай службе, знаходзіўся пад хатнім арыштам па крымінальнай справе, у якой катэгарычна адмаўляў віну. Таксама ён нібыта знаходзіўся ў дэпрэсіі і скардзіўся на адсутнасць грошай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031