Знайсці
20.06.2022 / 12:45РусŁacБел

Замежных вайсковых аташэ завезлі ў Маларыцкі раён

Для замежных аташэ па пытаннях абароны, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны, сёння арганізавана наведванне Маларыцкага раёна, каб паглядзець на выкананне задач па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы.

 Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны.

— Мерапрыемства праводзіцца з мэтай практычнага азнаямлення замежных вайсковых дыпламатаў з задачамі і дзеяннямі падраздзяленняў Узброеных сіл у паўднёвых раёнах краіны, — растлумачылі ў вайсковым ведамстве.

Паведамляецца, што ахова паўднёвай мяжы Беларусі ідзе ва ўзмоцненым рэжыме. Адпрацоўваецца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам. Батальённа-тактычныя групы выконваюць задачы ў прызначаных раёнах. Падраздзяленні працуюць на ратацыйнай аснове. Пад ахову ўзятыя важныя аб'екты, у тым ліку дарогі і пуцеправоды, распавялі ў Мінабароны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031