Знайсці
20.06.2022 / 08:48РусŁacБел

У Мінздароўі расказалі аб сітуацыі з каранавірусам 

У 96% хворых дыягнастуецца «стэлс-амікрон». Пра гэта ў эфіры АНТ распавяла першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Краткова.

«Каранавірус не сыходзіў, ён застаецца з намі, але захворванне на вельмі нізкіх паказчыках, і таму можа быць і паўстала такое ўражанне, што ён сышоў. Але гэта не час расслабляцца», — расказала Алена Краткова.

Апошні раз Мінздароўя называла колькасць выпадкаў за дзень 10 мая, пасля гэтага паабяцаўшы даваць статыстыку раз на месяц.

Паводле намесніка міністра, парадку 96% выпадкаў — стэлс-амікрон. Пакуль у Беларусі чацвёртага і пятага падвіду амікрона не выяўлена.

Алена Краткова заклікала беларусаў вакцынавацца, а тых, у каго пасля прышчэпкі прайшло больш за шэсць месяцаў-рэвакцынавацца.

«Імунітэт выпрацоўваецца тры тыдні. Таму я зноў-такі вяртаюся да таго, што цяпер у нас час падрыхтавацца. Нават да самага неспрыяльнага развіцця падзей. Менавіта маючы паказчык вакцынацыі, яны ў нас на сёння нядрэнныя — мы дасягнулі 70%, якія ставілі сабе задачу да 1 чэрвеня па вакцынацыі двума кампанентамі. Больш за 20% дзяцей вакцынавана ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Гэта значыць, у нас праслойка нядрэнная. Менавіта гэта дае нам надзею, што нават калі і будзе ўздым, то ён павінен прайсці больш мякка, не так як папярэднія ўздымы каронавіруснай інфекцыі» — заявіла Алена Краткова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031