Знайсці
04.06.2022 / 16:52РусŁacБел

Група візавых турыстаў вярталася ў Беларусь з Расіі з прыгодамі. Іх не хацелі пускаць без пашпартоў

Цэнтр візавых паслуг viza5.by паўтара месяца таму адмыслова пачаў вазіць кліентаў у Маскву па шэнгенскія візы. І нейкі час усё ішло нармальна. Але гэтай ноччу на мяжы ўзнік інцыдэнт: без арыгіналаў пашпартоў, пакінутых у консульстве, людзей у Беларусь не пускалі.

Фота ілюстрацыйнае

У ноч на 4 чэрвеня з'явілася інфармацыя, што аўтобус з візавымі турыстамі не можа вярнуцца з Расіі ў Беларусь, бо памежнікі патрабуюць у турыстаў арыгіналы пашпартоў, якія знаходзяцца ў консульстве.

Калі Цэнтр візавых паслуг viza5.by пачаў вазіць кліентаў у Маскву, у ФСБ Расіі кампаніі патлумачылі, што іх супрацоўнікі на мяжы будуць прапускаць людзей, сітуацыю разумеюць.

Пры гэтым Цэнтр візавых паслуг прасіў сваіх кліентаў зрабіць натарыяльна засведчаную копію пашпарта, якую варта ўзяць у паездку.

«Але ўчора ўзнікла сітуацыя, калі хлопцы з памежнай службы былі катэгарычныя і сказалі: «Не, не прапусцім». Людзі, якія суправаджалі групу, тлумачылі сітуацыю, але памежнікі былі непахісныя», — паведаміў блогу «Отражение» кіраўнік Цэнтра візавых паслуг viza5.by Арцём Жадан.

Аўтобус ездзіў на розныя памежныя пераходы, але прайсці іх не атрымлівалася. У выніку сітуацыю ўдалося вырашыць, але кіраўнік фірмы не ўдакладняе, як менавіта. Паводле яго слоў, цэнтр «задзейнічаў разнастайныя каналы».

Ён адмаўляе, што частка людзей, паводле чутак, прайшлі мяжу самастойна з ID-картамі і што ў кліентаў няма дамоваў з турфірмай:

«Гэта паклёп. Нельга стаць нашым кліентам не заключыўшы з намі дагавор аферты. Можа не чыталі яго проста, але гэта вашы праблемы».

Цяпер фірма перастане вазіць людзей у Маскву па візы да стабілізацыі сітуацыі. Хутчэй за ўсё, у памежную службу ФСБ Расіі для перамоваў адправяць супрацоўніка кампаніі, каб дабіцца афіцыйнага дазволу на перасячэнне мяжы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031