Знайсці
02.06.2022 / 12:17РусŁacБел

Паглядзіце, які мурал атрымаў у падарунак Полацк ФОТЫ

Сёння ў Полацку адкрыты мурал, які рэалізаваны ў рамках праекта, прысвечанага 100-годдзю Беларусбанка. Маштабны падарунак ад найбуйнейшага банка краіны Полацк атрымаў да свайго 1160-годдзя.

Фота Urban Myths

Графіка першага ў горадзе мурала нанесеная на тарцы дома №4 па вуліцы Дойліда Іаана і ўжо на этапе падрыхтоўчых работ прыцягвала погляды мінакоў, паколькі малюнак даволі незвычайны і сур'ёзны.

Мурал у Полацку носіць назву «Вытокі». На ім намаляваны меч, уваткнуты ў зямлю і абвіты раслінамі і кветкамі. Вобраз — невыпадковы, паколькі ўвасабляе сілу і ўклад Полацка ў гісторыю беларускай дзяржаўнасці.

«Праца па стварэнні мурала вялася ў супрацоўніцтве з гісторыкамі і работнікамі музея, — падкрэсліў мастак Глеб Каштанаў. — У аснову кампазіцыі пакладзены вобраз мяча X стагоддзя, знойдзенага ў Полацку ў 1956 годзе. Сёння рарытэтны экспанат захоўваецца ў Краязнаўчым музеі горада. Ствараць гэтую прыгажосць мне дапамагалі мастак з Пінска Сяргей Рысакоў і полацкія валанцёры»»

Гэтая праца стала трэцяй у праекце «Традыцыі дзеля будучыні». Ініцыятыва рэалізуецца сумесна з арт-супольнасцю «Urban Myths». Муралы ўжо размешчаныя ў Пінску (пад назвай «Шлях да мары»), Мазыры («Летуценнікі»), і заваявалі любоў мясцовых жыхароў

Фота Urban Myths

belarusbank.by

belarusbank.by

belarusbank.by

belarusbank.by

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930