Знайсці
01.06.2022 / 10:02РусŁacБел

Мінгарвыканкам адказаў на петыцыю пра ўшанаванне памяці Станіслава Шушкевіча ў Мінску

Беларусы сабралі подпісы пад петыцыяй за тое, каб усталяваць у Мінску помнік Станіславу Шушкевічу і назваць у яго гонар адну з вуліц. Цяпер у сеціве з’явіўся адказ Мінгарвыканкама.

Станіслаў Шушкевіч, паводле адказу чыноўнікаў, уключаны ў спіс вядомых дзеячаў, чые імёны ў спісе прапанаваных для прысваення часткам сталіцы.

Але цяпер адсутнічаюць заяўкі на найменне новых вуліц горада, што праектуюцца, а грошай на помнік няма, вынікае з адказу за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Арцёма Цурана.

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі памёр 3 мая. Улады ніяк не ўдзельнічалі ў яго пахаванні, ніхто з афіцыйных асоб не прыйшоў на развітанне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
21
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
17
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031