Знайсці
01.06.2022 / 09:16РусŁacБел

Байдэн напісаў калонку, у якой паабяцаў Украіне сучасную зброю

Газета The New York Times апублікавала калонку прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пра тое, што Амерыка будзе і не будзе рабіць ва Украіне. 

Фота: АР

Вось ключавыя тэзісы:

  • Мэта Амерыкі простая. Мы хочам бачыць дэмакратычную, незалежную, суверэнную і квітнеючую Украіну, здольную абараніцца ад далейшай агрэсіі.

  •  Мы працягнем пастаўляць Украіне сучаснае ўзбраенне, у тым ліку супрацьтанкавыя ракеты Javelin, зенітныя ракеты Stinger, магутныя артылерыйскія і высокадакладныя ракетныя комплексы, радары, беспілотныя лятальныя апараты, верталёты Мі-17 і боепрыпасы. Мы накіруем яшчэ мільярды долараў у выглядзе фінансавай дапамогі Украіне, як гэта санкцыянавана Кангрэсам.

  •  Мы не імкнёмся да вайны паміж НАТА і Расіяй. Нягледзячы на тое, што я не згодны са спадаром Пуціным і знаходжу яго дзеянні абуральнымі, Злучаныя Штаты не будуць спрабаваць дамагчыся яго звяржэння ў Маскве.

  •  Да таго часу, пакуль Злучаныя Штаты або нашы саюзнікі не падвергнуцца нападу, мы не будзем наўпрост удзельнічаць у гэтым канфлікце, ні адпраўляючы амерыканскія войскі ваяваць ва Украіну, ні атакуючы расійскія сілы. Мы не заахвочваем і не дазваляем Украіне наносіць удары за яе межамі.

  •  Я ведаю, што многія людзі ва ўсім свеце занепакоеныя прымяненнем ядзернай зброі. Цяпер мы не бачым ніякіх прыкмет таго, што ў Расіі ёсць намер прымяніць ядзерную зброю ва Украіне, хаця перыядычнае размахванне ядзернай дубінай само па сабе небяспечнае і надзвычай безадказнае.

  •  Уладзімір Пуцін не чакаў ад нас такой ступені адзінства. Ён памыляўся. Калі ён чакае, што ў найбліжэйшыя месяцы мы зменім пазіцыю ці ў нашых шэрагах з'явіцца раскол — ён таксама памыляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031