Знайсці
01.06.2022 / 07:42РусŁacБел

ЕС і Вялікабрытанія дамовіліся аб забароне страхаваць танкеры з расійскай нафтай. Гэта зменшыць магчымасці экспарту

Вялікабрытанія і Еўразвяз узгаднілі забарону на страхаванне расійскіх суднаў з нафтай, піша The Financial Times. Забарона пазбавіць перавозчыкаў расійскай нафты доступу на брытанскі рынак страхавання Lloyd's of London — найбуйнейшы для марскіх перавозак.

Такім чынам, адзначае выданне, у Расіі скароцяцца магчымасці экспарту нафты-сырца па моры, ёй давядзецца звяртацца да менш надзейных страхаўшчыкоў.

Забарона на страхаванне марскіх перавозак расійскай нафты уваходзіць у шосты пакет санкцый Еўрасаюза, пра ўзгадненне якога было абвешчана 31 мая. Аднак без падтрымкі з боку Вялікабрытаніі, у юрысдыкцыі якой знаходзіцца Lloyd's of London, гэтая забарона фактычна не працавала б.

Па дадзеных крыніц FT, прадстаўнікі брытанскага рынку страхавых паслуг выступалі супраць эмбарга. У прыватнасці, яны звярталі ўвагу, што будзе складана дакладна вызначыць паходжанне нафты, якую перавозяць судны, што выходзяць з расійскіх партоў. Праз парты ў Расіі, сказала адна з крыніц выдання, ідуць, напрыклад, пастаўкі нафты з Казахстана, якія не абмежаваныя якімі-небудзь санкцыямі.

Забарона на страхаванне марскіх перавозак расійскай нафты, адзначае выданне, можа прывесці да яшчэ большай нявызначанасці на сусветных рынках. Біржавыя цэны нафты і так ужо выраслі да двухмесячнага максімуму пасля таго, як Еўрасаюз абвясціў аб частковым эмбарга на пастаўкі з Расіі. 

На думку апытаных нафтатрэйдараў і суднаўладальнікаў, забарона еўрапейскім кампаніям страхаваць танкеры з расійскай нафтай стане сур'ёзнай фінансавай зброяй. Мала хто наважыцца транспартаваць нафту без страхоўкі, лічаць эксперты.

Чытайце таксама:

СМІ: АПЕК разглядае магчымасць выключэння Расіі з нафтавага пагаднення

Колькі Расія страціць з-за нафтавага эмбарга

Еўрасаюз узгадніў шосты пакет санкцый супраць Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031