Знайсці
29.05.2022 / 23:07РусŁacБел

Прэм'ер Украіны: З-за вайны не працуе 35% украінскай эканомікі

Цяпер з-за вайны ва Украіне не працуе 35% эканомікі, паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у інтэрв'ю BBC. Ён адзначыў, што бізнэс страціў больш за 200 заводаў, каля 17% бізнэсаў наогул спынілі сваю працу, а 60% прадпрыемстваў працуюць на ўзроўні ніжэйшым за даваенны.

Дзяніс Шмыгаль

«Па розных ацэнках розных экспертаў, на сёння страчана ад 30% да 50% эканомікі. Прагноз падзення ВУП таксама складае 30—50%. У сярэднім каля 35% эканомікі сёння не працуе», — падкрэсліў украінскі прэм'ер.

Таксама Шмыгаль растлумачыў, што дзяржбюджэт выконваецца на ўзроўні 50-70% ад даваеннага. У той жа час «драматычна» выраслі выдаткі на сацыяльныя патрэбы, гуманітарныя патрэбы, на размініраванне. Паводле яго слоў, усё гэта ўтварае бюджэтны дэфіцыт у памеры 5 млрд даляраў штомесяц.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031