Знайсці
24.05.2022 / 14:05РусŁacБел

Крыніцы: Амбасадар Ізраіля раней часу пакідае Беларусь, таму што ў яго трое дзяцей, а ў Мінску закрылася адзіная англамоўная школа

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад крыніц у Міністэрстве замежных спраў, амбасадар Ізраіля Алекс Гольдман-Шайман выедзе з Беларусі раней часу. Яго зменіць часовы павераны. 

Фота: БелаПАН

Па наяўнай інфармацыі, прычыны гэтага рашэння не палітычныя. Яго пераводзяць на працу генеральнага консула ў іншую краіну па ягонай уласнай просьбе. У яго трое дзяцей, а з закрыццём у Мінску адзінай англамоўнай прыватнай школы іх не стала дзе вучыць.

Алекс Гольдман-Шайман быў прызначаны восенню 2020-га. У час, калі многія краіны адмовіліся ўручаць даверчыя лісты Аляксандру Лукашэнку. 

Самым яскравым кейсам у рабоце Гольдмана-Шаймана была аперацыя па вызваленні ізраільскай адвакаткі Маі Райтэн-Столь, якую затрымалі з марыхуанай у мінскім аэрапорце. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031