Знайсці
19.05.2022 / 08:13РусŁacБел

ААН: Без украінскага збожжа свет чакае голад

Прадстаўнікі ААН зноў заявілі аб навіслай над светам пагрозе харчовага крызісу з-за блакады экспарту ўкраінскага збожжа.

На долю Украіны прыпадае каля 10% паставак усёй сусветнай пшаніцы, аднак з пачаткам вайны Расія заблакавала ключавыя ўкраінскія парты ў Чорным моры, праз якія ажыццяўляецца транспарціроўка. У сховішчах Адэсы і іншых гарадоў экспарту на захад чакаюць сотні тысяч тон збожжа.

«Неабходна адкрыць гэтыя парты як мага хутчэй, бо гаворка ідзе не толькі пра Украіну, але і пра тых, хто мае патрэбу па ўсім свеце, хто знаходзіцца на мяжы голаду, — сказаў кіраўнік харчовай праграмы ААН Дэвід Біслі на экстранай сустрэчы па пытаннях харчовай бяспекі ў Нью-Ёрку.

— Я заклікаю прэзідэнта Пуціна адкрыць парты, калі ў яго ёсць сэрца».

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, у сваю чаргу, заявіў, што свет чакаюць гады масавага голаду, калі сітуацыя не будзе вырашаная.

Паводле яго слоў, ён праводзіць экстранныя перамовы з прадстаўнікамі Расіі, Украіны, Турцыі, ЗША і Еўрасаюза, але, мяркуючы па ўсім, хуткага рашэння не будзе.

Гутэрыш таксама заявіў, што праз санкцыі значна парушаны экспарт расійскіх угнаенняў, што таксама стане адным з звёнаў харчовага крызісу.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, які старшынствуе на харчовым саміце ў Нью-Ёрку, заклікаў краіны са значнымі запасамі збожжа і ўгнаенняў дзейнічаць больш актыўна ў гэты складаны для ўсяго свету момант.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031