Знайсці
11.05.2022 / 22:35РусŁacБел

Аказваецца, Ніну Багінскую затрымлівалі двойчы — у дзень развітання з Шушкевічам і на 9 Мая

Як стала вядома «Нашай Ніве» Ніну Багінскую затрымлівалі 7 і 9 мая перад яе домам — не далі даехаць на лецішча.

У суботу Ніна Багінская выйшла з дому каля 9 гадзін раніцы, каб паехаць за горад. 

«Тут да яе падышлі пару людзей ў цывільным. Яны з машыны выйшлі, сказалі, што ім трэба з ёй паразмаўляць. Трымалі ў Першамайскім РУУСе сем гадзін. Гэта было ў дзень, калі хавалі Станіслава Шушкевіча, — маці пра гэта і не ведала. Яе прэвентыўна затрымалі. Здаецца, яны ёй пра развітанне з Шушкевічам ва ўчастку і расказалі», — распавёў сын жанчыны.

Праз дзень гісторыя амаль паўтарылася. Ніна Багінская гэтаксама збіралася на лецішча. 9 Мая, кажа сын, яна не адзначае.

«Яе ранкам ужо чакалі, затрымалі, каб яна нідзе ў горадзе не з’явілася. Таксама трымалі цэлы дзень. Пратаколаў ніякіх не складалі».

Да лецішча Багінская ўсё ж даехала — яна сёння там.

Чытайце таксама:

Дуліна: Чацвёрты раз! Адчуваю сябе Чарнабаеўкай

Пракурор Віцебска даў паказанні на начальніка СК. Пад суд пайшлі абодва — рэдкая гісторыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
28
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930