Знайсці
10.05.2022 / 20:09РусŁacБел

На волю выйшла палітвязняволеная Алена Дзядзюля, асуджаная па «справе цюкоў» 

Палітзняволеная Алена Дзядзюля цалкам адбыла тэрмін і сёння выйшла з жодзінскай турмы №8, паведамляе «Вясна».

Алена Дзядзюля пасля выхаду з турмы

Суддзя Вікторыя Суднік 31 студзеня прызнала фігурантаў рэзананснай «справы размаляваных цюкоў з саломай» вінаватымі па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства групай асобаў) і прызначыла ўсім яе фігурантам, акрамя Кацярыны Арыка, год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Такое пакаранне атрымалі Андрэй Арыка, Максім Дубешка, Аляксандр Бабко, Вольга Дубовік, Алена Дзядзюля, Ігар Мыслівец. Кацярыну Арыка асудзілі да 1,5 года «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда. 

На судзе стала вядома, што на поле сілавікі прыехалі з аўтаматамі, супрацоўнікі на затрыманых малявалі свастыку, некаторых збівалі. Таксама, па словах абвінавачаных, акцыю, па сутнасці, арганізаваў «невядомы хлопец», які прапаноўваў абвінавачаным у тэлеграме размаляваць цюкі пад Дзяржынскам. Сярод затрыманых яго не аказалася.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031