Знайсці
10.05.2022 / 10:56РусŁacБел

«Два варыянты»: у МУС Украіны распавялі пра дзеянні Пуціна пасля актывізацыі баявых дзеянняў

Пасля новай спробы расіян актывізаваць баявыя дзеянні ва Украіне ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна застануцца два варыянты: замарожванне канфлікту ці адкрытая мабілізацыя.

Уладзімір Пуцін 9 мая 2022 года. Скрыншот з відэа

Такое меркаванне выказаў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка ў эфіры інфармацыйнага тэлемарафона, піша УНІАН.

«Цяпер яны зробяць яшчэ адну спробу актыўнай фазы баявых дзеянняў. Мы разумеем, што цяпер канцэнтруецца тэхніка ў раёне Крыма, мы разумеем, што 19 батальённа-тактычных груп знаходзяцца ў Харкаўскай вобласці… І пасля таго, як яны выдыхнуцца — а яны выдыхнуцца — у Пуціна будуць толькі два варыянты: або ўмоўна замарожваць канфлікт і гаварыць аб нейкіх перагаворных працэсах, або аб'яўляць прамую мабілізацыі ў РФ», — сказаў Дзенісенка.

На яго думку, прэзідэнт РФ пакуль баіцца адкрыта аб'яўляць мабілізацыю.

«Але па стане на цяпер ён спадзяецца, што зробіць яшчэ адзін рывок, а далей паглядзіць», — адзначыў Дзенісенка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031