Знайсці
27.04.2022 / 16:03РусŁacБел

У дзяцей у 12 краінах зафіксавалі гепатыт невядомага паходжання. Адно дзіця памерла

Захворванне пряўляецца як востры гепатыт (запаленне печані) з прыкметна павышаным узроўнем пячоначных ферментаў.

На сёння ў свеце зафіксавалі 169 выпадкаў заражэння дзяцей вірусам гепатыту невядомага паходжання — у 12 краінах свету. Адно дзіця загінула.

Аб распаўсюджванні хваробы паведамілі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Паводле даных СААЗ, выпадкі захворвання ўжо зарэгістравалі ў Вялікабрытаніі (114), Іспаніі (13), Ізраілі (12), ЗША (9), Даніі (6), Ірландыі (5), Нідэрландах (4), Італіі (4), Нарвегіі (2), Францыі (2), Румыніі (1) і Бельгіі (1).

Захворванне праяўляецца як востры гепатыт (запаленне печані) з прыкметна павышаным узроўнем пячоначных ферментаў. У многіх выпадках выяўляліся страўнікава-кішэчныя сімптомы, у прыватнасці, боль у жываце, а таксама дыярэя, ваніты, якія папярэднічаюць развіццю цяжкага вострага гепатыту.

Аднак у ніводным з гэтых выпадкаў вірусы гепатыту тыпу A, B, C, E і D не былі выяўленыя, паведамілі ў СААЗ. Захворванне новым відам гепатыту фіксуюць у дзяцей ад аднаго месяца да 16 гадоў. 10% хворых патрабавалася трансплантацыя печані.

Таксама ў большасці заражаных не фіксавалі павышанай тэмпературы цела і ліхаманкі, пры гэтым у 74 выпадках былі выяўленыя адэнавірусы, якія выклікаюць вострыя рэспіраторныя захворванні ў людзей.

Цяпер у краінах, дзе была выяўленая найбольшая колькасць выпадкаў захворвання, працягваюцца даследаванні, якія будуць уключаць падрабязную гісторыю клінічнай хваробы і ўздзеяння, таксікалагічныя тэсты і дадатковыя мікрабіялагічныя тэсты.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
15
Сумна
15
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031