Знайсці
26.04.2022 / 00:24РусŁacБел

Да Расіі не даехала 3,5 тоны какаіну на паўмільярда еўра

 Супрацоўнікі следчага аддзела Падаткова-мытнага дэпартамента (НТД) Эстоніі ў супрацоўніцтве з галандскай паліцыяй, фінскай мытняй і Еўраполам выявілі ў порце Мууга 3,5 тоны наркатычнага рэчыва. У ходзе праверкі рэфрыжаратарных кантэйнераў, у якіх па дакументах перавозілі бананы з Эквадора, эстонскія ўлады выявілі 72 чорных мяшка. А ў іх былі знойдзеныя больш за тры тысячы упакаваных у плёнку і залепленых клейкай стужкай пачкаў з цвёрдым парашком белага колеру, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Дзяржаўнай пракуратуры Эстоніі.

Экспрэс-тэст белага парашка даў станоўчую рэакцыю на какаін. Гэта адна з самых вялікіх партый какаіну, канфіскаваных у рэгіёнах краін Балтыі і краін Паўночнай Еўропы. Яго раздробны кошт быў бы каля паўмільярда еўра.

Па словах кіраўніка службы па барацьбе з нарказлачынствамі следчага аддзела НДТ Рауля Капельмаа, такая вялікая колькасць не прызначалася для эстонскага рынку. Кантрабанду 21 сакавіка выявілі на судне MILAN EXPRESS пасля атрымання адпаведных сігналаў ад фінскай мытні і галандскай паліцыі.

5 сакавіка згаданае судна выйшла з Ратэрдама. Груз карабля складалі кантэйнеры, краінай прызначэння большай часткі якіх была Расійская Федэрацыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
37
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031