Паглядзіце, які малюнак даслаў Павел Севярынец свайму сыну ФОТА
Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года.
«Францішак атрымаў ад Пашы вось такі малюнак. Цяпер ён наш любімы. Беларусь і Украіна разам — жоўта-блакітнае рапсавае поле пад Глыбокім. Працягваем маліцца. Ну і вы бачыце, як наш хлопчык радуецца кожнаму лісту ад таты», — напісала ў Фэйсбуку жонка палітвязня Вольга.
Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Амаль праз год, 25 мая 2021 года, яго разам з групай актывістаў асудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне Павел адбывае ў шклоўскай калоніі.
14
1
0
0
2
1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 8
«Беларускі нармалізаваны футбол». Найлепшыя твіты тыдня
 2
Як прыгожа сервіраваць велікодны стол у прыродным стылі
 1
«Тое, у чым я раней падазраваў беларускую апазіцыю, адбывалася ў коле «Рассупрацоўніцтва». Споведзь заснавальніка «Антымайдан. Беларусь», які кардынальна змяніў погляды
 29
«Чаго вы прыперліся?» Дзяўчына паскардзілася, што за фотасесію на беларускіх цюльпанавых палях трэба плаціць
 12
У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку
 5
Затрымалі бізнэсоўца — за тое, што сігналіў у падтрымку пратэстаў і скандаваў на паўмарафоне ў Маскве «Жыве Беларусь!»
 4
У Дзвіне каля Полацка злавілі вялізнага сома ФОТЫ
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера