Знайсці
07.04.2022 / 01:23РусŁacБел

З Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі звольнілі актрысу Алену Баяраву

Актрысу Алену Баярову 5 красавіка звольнілі з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, у якім яна прапрацавала 22 гады. Пра гэта актрыса сама напісала ў Фэйсбуку.

Алена Баярава. Фота: Фэйсбук

«Калегам, якія будуць іграць мае ролі — поспеху. А я — у чаканні новых творчых прапаноў», — так пракаментавала Алена сваё звальненне.

Прычыну, па якой ёй давялося расстацца з тэатрам, актрыса не назвала. А старонка з біяграфіяй Алены Баяравай на сайце РТБД ужо недаступная.

Актрыса тэатра і кіно Алена Баярава нарадзілася і вырасла ў Віцебску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 1998 годзе яна прыйшла на працу ў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, за час кар'еры сыграла ў больш чым чатырнаццаці спектаклях.

Акрамя таго, Баярава здымалася ў кіно: у серыялах «Сон як жыццё», «Доўгая дарога, «Знак шчасця», «Школа жыцця», «Хуткая дапамога — 2», «Ой, матуля!» і іншых. За сваю працу актрыса ўзнагароджаная медалём Францыска Скарыны.

Чытайце таксама:

З РТБД звольнілі мастацкага кіраўніка Аляксандра Гарцуева

«Калі працуеш на дзяржслужбе — павінен быць прыхільнікам дзяржаўнай улады». Міністр культуры зноў выказаўся пра палітычныя звальненні

Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031