Віталь Рыжкоў. Нічога святога
...мы хаваемся ў тым жа самым куце,
дзе глухая гадзюка гадуе дзяцей.
- (Ехэзкель)
- Ну давай, давай кажы і пра гэтае заадно.
Вось стварэньне дабра, істотнае на чатыры бакі,
з чалавечым тварам (у ім — ільвы, арлы і быкі),
паведамляе: — Таварышы бл*дзі і слабакі,
пі*да вам цяпер, — дадае яно: ‑
будзеце есьці сваё лайно.
- А тут весела так, што дзяўчаты самі прыходзяць сюды
і хіхікаюць, ледзь дакраніся шыі,
мы абяцаем іх цалаваць і прызнаемся куды —
па іх сьпінах бегаюць мурашы, і
хораша, што ні кажы — і лепш не кажы ім,
што бог замятае свае сьляды.
- Давай, Ехэзкель, сядай з намі побач, ты
ў гэтым доме можаш есьці і піць удосталь,
нягледзячы на навіны.. Гэта зусім не панты:
калі хтось крыкне «Бяжым! Мянты!»,
я ня зрушу зь месца — я занадта тоўсты;
я думаю, ён зьдзяйсьняе свой генацыд не ў якасьці помсты,
- але праз боязь. Усё паводле гульні:
бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй «чысьціні»,
слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,
мараліст, пракляты, патрабуе патакі,
бог is absent today — ні табе разнастайнасьці… ні‑
чога сьвятога: усё па панятках.
- Прарок адвечна прыходзіць запозна, Хэзі,
як дэсэрт, які ўжо ў горла ня лезе...
Я да цябе ня маю прэтэнзій —
ты пільнуеш, куды падае божы цень,
мы хаваемся ў тым жа самым куце,
дзе глухая гадзюка гадуе дзяцей.
0
0
0
0
0
0
10 траўня стартуе продаж новага рамана Бахарэвіча
 2
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Спевака з Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў Еўрабачанні
 12
Гульня, якая зайшла занадта далёка. Як расійскія падлеткі са зброяй захапілі вёску пад Светлагорскам
 6
Пацалунак Сабаленкі і бізнэсоўца з Бразіліі трапіў у трансляцыю. Яго жонка можа падаць на развод
 11
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 15
МТС з 15 мая мяняе ўмовы доступу ў інтэрнэт
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера