Знайсці
18.03.2022 / 17:37РусŁacБел

Чым вядомы TikTok-блогер Мікіта Бялевіч, якога затрымалі ў Мінску 

Учора затрымалі зорку беларускага TikTok Мікіту Бялевіча. Гэта адбылося недалёка ад украінскай амбасады. Цяпер Мікіта знаходзіцца на Акрэсціна, яго асудзілі на 15 сутак нібыта за «непадпарадкаванне міліцыі». Расказваем пра гэтага блогера.

Фота: 1387.by

Мікіце Бялевічу 21 год. Нарадзіўся і вырас ён у Бабруйску. Цяпер жыве ў Мінску.

Летась Мікіта стаў вядучым беларускамоўнага TikTok-канала «Годная музыка». У роліках хлопец расказваў пра цікавосткі ў сферы музыкі, раіў, што паслухаць. 

@hodnamusic Які больш спадабаўся? #беларусь#музыка#годнытыкток♬ оригинальный звук - ГОДНАЯ МУЗЫКА

Восенню ён разам з шоумэнам Мікітам Найдзёнавым і Лізаветай Ветравай пачаў весці трэвэл-блог «Бусь Беларусь» на YouTube. У ім беларускамоўныя блогеры расказвалі пра вандроўкі па краіне, «якой хочацца даць буську». Яны аб'ехалі Лепель, Полацк, Ушачы, Гервяты, Гальшаны, Смаргонь, Бабруйск. У роліках расказваецца не толькі пра архітэктуру і гісторыю месцаў, але і пра сучасны каларыт.

@hodnamusic Са святам, тыпу #беларусь#беларускіцікток#годнытыкток#лсп♬ оригинальный звук - ГОДНАЯ МУЗЫКА

«Я не лічу, што займаюся нечым суперцікавым. Але мне падабаецца той факт, што мне 21 год і, не маючы вышэйшай адукацыі, я цалкам самадастатковы чалавек. Бо не толькі ствараю блог, але здымаю відэа, сам здымаюся, прадзюсую, рэжысую. Пакуль яшчэ традыцыйны сцэнарый маладых людзей такі: скончыў школу, паступіў ва ўніверсітэт, з’ехаў ад бацькоў. І пачынаеш існаваць адзін, самастойна. Жывеш у інтэрнаце, з аднакурснікамі — і гэта вельмі важны элемент сацыялізацыі. У гэтым сэнсе любы ўнівер грае вялікую ролю. Але для таго, каб займацца любімай справай, жыць у кайф, неабавязкова мець корачку», — казаў Мікіта ў інтэрв’ю «1387.by»

Таксама хлопец адзначаў, што хоча застацца ў Беларусі і працягваць ствараць кантэнт на карысць людзей і беларускай культуры.

«Нядаўна сфармуляваў для сябе ўласную місію ў медыяпрасторы — я вучу беларусаў ганарыцца сабой. Ёсць такая завядзёнка: каб мясцовым выканаўцам стаць папулярнымі дома, спярша трэба дамагчыся славы за мяжой. У асноўным, у Расіі. Мы пачынаем ганарыцца Каржом, калі яму апладзіруе Масква. І з «Бі-2» гэтак жа, і з «ЛСП», ды з іншымі. Мая задача — паказаць, колькі крутога ёсць у Беларусі, колькі ўсяго класнага робяць беларусы і беларускі. Давайце ганарыцца тым, што мы самі ствараем!» — казаў блогер «1387.by».

У Мінску затрымалі TikTok-блогера Мікіту Бялевіча

Гісторыка Алеся Белага асудзілі на 15 сутак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031