Рэцэпт на выходныя: вытанчаны дэсерт лава-кейк з марожаным
Лава-кейк — дэсерт, які любяць шмат у якіх краінах свету. Ён падобны да шакаладнага кекса, сярэдзіна якога непрапечаная і захоўвае мяккую кансістэнцыю. Вось правераны рэцэпт, па якім вы зможаце зрабіць лава-кейк самі.
Фота: BBC Food.
Каб прыгатаваць лава-кейк па нашым рэцэпце, вам спатрэбіцца:
- 175 грамаў масла (+ трошкі яшчэ, каб змазаць форму)
- 200 грамаў пасечанага цёмнага шакаладу
- 3 вялікія яйкі
- 175 грамаў цукру
- 30 грамаў мукі
Каб зрабіць марожанае да лава-кейка, падрыхтуйце:
- 40 грамаў масла
- 75 грамаў хлебных крошак
- 4 бананы (трэба іх дробна парэзаць і замарозіць)
- 3 чайныя лыжкі арахісавай пасты
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Вазьміце форму для выпякання даўжынёй 20—25 сантыметраў і змажце яе маслам.
- Растапіце масла ў рондалі. Здыміце з агню і асцярожна ўмяшайце ў масла палову шакаладу, каб ён расплавіўся.
- У місцы для змешвання ўзбівайце яйкі і цукар, пакуль сумесь не набудзе бледны колер і не стане густой. Умяшайце туды шакаладную сумесь, дадайце прасеяную муку. Пакладзіце ў сумесь рэшткі шакаладу і перамешвайце яе з дапамогай кухоннай лапаткі, пакуль сумесь не стане аднароднай. Перамясціце цеста ў форму.
- Выпякайце лава-кейк 20 хвілін. Будзьце ўважлівыя: калі ён будзе гатовы, па баках лава-кейк павінны быць цвёрдым, але цэнтр пірага будзе трохі мяккім, нібы паста.
- Пакуль выпякаецца лава-кейк, займіцеся марожаным. Растапіце масла на патэльні, дадайце хлебныя крошкі і смажце іх, пакуль яны не стануць карычнева-залатымі. Астудзіце.
- Пакладзіце бананы і арахісавую пасту ў блэндар ці кухонны камбайн, перамешвайце да аднароднай сумесі. Перамясціце яе ў міску да хлебных крошак і асцярожна змяшайце.
- Падавайце лава-кейк з марожаным, як толькі ён будзе гатовы.
Рэцэпт на выходныя: нечакана цікавы пірог з морквы
Рэцэпт на выходныя: бананавы кекс
0
0
0
0
0
0
Ячная каша з беконам і пармезанам, або Ячнае рызота
 9
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 9
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
З 1 ліпеня стануць таннейшымі паслугі стаматолагаў
 2
Microsoft пачаў масавы вывад супрацоўнікаў з Кітая
 3
У Мінску абваліўся фасад шматпавярховіка
 3
У Баранавічы прыляцелі два расійскія знішчальнікі
 5
Асочнік. Прафесія, якой больш няма
 9
У Беларусі прадаюць усё больш кватэр з прапісанымі людзьмі. Але і з гэтым ёсць складанасці
 12
Дзецям Маляваныча сказалі «чакаць гасцей»
 10
«ЦРУ ці МІ-6. Замова транснацыянальных эліт». Прапаганда выкарыстоўвае замах на Фіца па поўнай праграме
 10
У Магілёве пад кіраўніцтвам Хрэніна праходзіць збор старшыняў аблвыканкамаў і вайсковых камісараў усіх абласцей
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера