Знайсці
04.02.2022 / 12:23РусŁacБел

Чаму так рэзка вырасла колькасць выпадкаў каранавіруса? Вось што адказалі ў Мінздароўя

У апошнія дні афіцыйная статыстыка па кавідзе б’е рэкарды. У сераду яна паказала плюс 3634 новыя выпадкі, учора — неверагодныя плюс 4990. Чым выкліканы такі вялізны скачок? Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала на гарачую лінію Мінздароўя, каб даведацца гэта.

Чытачка звярнулася на гарачую лінію з пытаннем, чаму так рэзка вырасла колькасць хворых на каранавірус.

«Ужо не першы дзень новы штам гуляе, які называецца амікрон. Ён больш кантагіёзны, больш заразны», — патлумачыў спецыяліст Мінздароўя.

Але ж раней пры амікроне ў дзень было не больш за дзве тысячы выпадкаў, а апошняя афіцыйная лічба — амаль пяць тысяч. Што здарылася?

«Ну, такая няпростая сітуацыя», — адказалі на гарачай лініі.

Калі паглядзець статыстыку, то колькасць праведзеных тэстаў не заўсёды звязана з колькасцю новых выпадкаў. Напрыклад, 30 студзеня пры 43 тысячах тэстаў за мінулыя суткі зафіксавалі 2387 новых хворых на кавід, а 2 лютага пры 41,6 тысячы тэстах — 3634 кейсаў. Каля 1900 новых выпадкаў давала і 11 тысяч тэстаў (1 лютага), і 29 тысяч (31 студзеня).

Чытачка пацікавілася таксама, ці трэба цяпер зноў насіць маскі. Бо само Мінздароўя выкрасліла масачны рэжым з абавязковых правілаў, а з транспарту і іншых грамадскіх месцаў здзіралі налепкі з заклікамі насіць маскі.

«Адназначна!» — адказалі ў Мінздароўі.

Чытайце па тэме:

«Хто мне дасць бальнічны з тэмпературай 37?». Расказваем, як працуюць беларусы ў разгар «амікрона»

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Хто можа захварэць на «посткавід»? Вось фактары рызыкі

Доктар-інфекцыяніст на брыфінгу Мінздароўя: Калі вы па-наплявацельску ставіцеся да навакольных, родных, то можаце не насіць маскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031