Знайсці
28.01.2022 / 21:46РусŁacБел

На дачку Паўла Латушкі заведзеная крымінальная справа, яе кватэра арыштаваная

Дэпартамент фінансавых расследаванняў завёў крымінальную справу ў дачыненні да Яны Латушкі, дачкі кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былога міністра культуры Паўла Латушкі. Паведамляецца, што яе кватэра арыштаваная.

Павел Латушка з дачкой.

Гэта адбылося акурат падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі.

Інфармацыю пацвердзіў у Інстаграме сам Павал Латушка:

— Сапраўды, менавіта падчас яго выступу супрацоўнікі Камітэта фінансавых расследаванняў і Камітэта Дзяржкантролю звярнуліся і паведамілі пра заведзеную крымінальную справу. Якія абвінавачванні выстаўленыя, не сказалі. Пазней мы даведаліся, што накладзены арышт на кватэру маёй дачкі. Гэта кватэра маіх бацькоў, якую яны атрымалі яшчэ за савецкім часам.

Дачцэ Паўла Латушкі 28 гадоў, яна жыве ў Польшчы.

Як сказала Радыё Свабодзе Яна Латушка, ёй невядома, па якой прычыне на яе завялі крымінальную справу.

«Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў я не здзяйсняла. Так, я ўдзельнічаю ў акцыях, якія праходзяць у Польшчы, выступаю супраць гвалту, за справядлівасць. Я — дачка свайго бацькі і падтрымліваю яго»,

— кажа Яна.

Арыштаваная кватэра 1985 года пабудовы, плошчай 63 квадратныя метры. Бацька падарыў яе дачцэ на 18-годдзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031