Віктар Шніп. Балада Пятра Крачэўскага
(7.08.1879—8.03.1928)
Прага. Альшанскія могілкі. Светла
Сцежка вядзе праз гады і праз лета
Зноў да цябе, быццам бы да званіцы,
Дзе на каленях стаяць і маліцца
Пра адзіноту сваю каб забыцца.
І забываецца ўсё, што чужое,
Шэрае, чорнае і залатое,
Помніцца толькі ўсё наша, святое,
Дзе Беларусь пачыналася наша.
Вецер табе пра Айчыну раскажа
Тую, якую ты сніў і якая
Шляху свайго і сягоння шукае.
Першае лісце дадолу злятае
І ўжо сцяжына-змяя залатая
Пад валуны не хаваецца болей.
Людзі жывуць, калі дыхаюць воляй
І памірае краіна, якая
Мову народа, як сэрца, кідае
Чорнаму часу пад брудныя боты.
Не зарасце аніколі асотам
Тое, што ў сэрцах, што сэрцамі стала.
Ёсць Беларусь і ўжо гэта — нямала,
Каб на Альшанскія могілкі светла
Сцежка вяла праз гады і праз лета
Зноў да цябе…
0
0
0
0
0
0
10 траўня стартуе продаж новага рамана Бахарэвіча
 2
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 4
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера