Знайсці
25.01.2022 / 16:06РусŁacБел

Мінчуку за счэпку на праспекце Пераможцаў далі два гады калоніі строгага рэжыму

У судзе Савецкага раёна Мінска на мінулым тыдні вынесены прысуд па крымінальнай справе Сяргея Лагуткіна, абвінавачанага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК РБ), паведамляюць праваабаронцы.

Ілюстрацыйнае фота

Справу разглядаў суддзя Сяргей Шаціла.

Да суда Сяргей Лагуткін утрымліваўся ў СІЗА на Валадарскага.

Як устаноўлена следствам, Сяргей Лагуткін, вечарам 9 жніўня 2020 года рухаўся ў калоне пратэстоўцаў разам з іншымі асобамі па праспектах Пераможцаў і Машэрава ў Мінску, станавіўся «ў счэпку локцямі».

«Таксама ён разам з іншымі, выкрыкваючы лозунгі, блакаваў і перагароджваў шлях аўтамабілям, што прывяло да парушэння працы грамадскага транспарту. На законныя патрабаванні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў спыніць супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў».

Падчас судовага следства Лагуткін сваю віну прызнаў цалкам.

Таксама «Мінсктранс» заявіў пра шкоду ў тры тысячы рублёў.

У выніку суд прыгаварыў Лагуткіна да двух гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

На суровасць пакарання паўплывала наяўнасць ранейшай судзімасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031