Знайсці
25.01.2022 / 14:06РусŁacБел

Украіна пачала аварыйны імпарт электраэнергіі з Беларусі

Беларусь пачала аварыйныя пастаўкі электраэнергіі ва Украіну. Яны будуць ісці на працягу дня 25 студзеня.

Фота РБК — Украіна

«Прадастаўленне электрычнай магутнасці ажыццяўляецца па запыце ўкраінскага боку 25 студзеня з 11.00 да 18.00 у рамках двухбаковага дагавора аб аказанні аварыйнай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленні Мінэнерга Беларусі.

Паводле звестак беларускага боку, максімальная магутнасць складзе 150 МВт.

25 студзеня з-за аўтаматыкі быў адключаны 1-ы энергаблок Хмяльніцкай АЭС. Таксама з-за разгерметызацыі трубаправода чакаецца спыненне энергаблока №4 Запарожскай АЭС.

РБК-Украіна нагадвае, што думкі украінцаў адносна куплі электраэнергіі ў Беларусі падзяліліся. 32,4% рэспандэнтаў лічаць, што гэта неабходна, каб пазбегнуць адключэнняў. З іншага боку, 33,5% лічаць гэта небяспечным, бо Беларусь і Расія ўтвараюць сумесную Саюзную дзяржаву, а яшчэ 9,8% лічаць гэта недапушчальным, улічваючы тое, што гэта з'яўляецца падтрымкай рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым, чвэрць рэспандэнтаў (24,3%) не змаглі вызначыцца са сваім меркаваннем.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031