Знайсці
24.01.2022 / 14:04РусŁacБел

Краіны НАТА абвясцілі аб перакіданні дадатковых сіл ва Усходнюю Еўропу

«НАТА працягне прымаць усе неабходныя меры для сваёй абароны і абароны ўсіх саюзнікаў, у тым ліку шляхам умацавання ўсходняй часткі альянсу», — заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

Краіны — члены НАТА накіравалі дадатковыя сілы ва Усходнюю Еўропу.

Так, Данія адправіла фрэгат ў Балтыйскае мора і збіраецца перакінуць чатыры знішчальнікі F-16 у Літву. Іспанія адпраўляе ваенныя караблі для ўзмацнення групоўкі НАТА і разглядае магчымасць адпраўкі сваіх знішчальнікаў у Балгарыю.

Нідэрланды ўжо вырашылі перакінуць у красавіку ў Балгарыю два свае знішчальнікі F-35. Францыя выказала гатоўнасць перакінуць вайскоўцаў у Румынію. ЗША таксама далі зразумець, што гатовыя ўзмацніць сваю вайсковую прысутнасць у краінах Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у Паўночнаатлантычны альянс.

«НАТА працягне прымаць усе неабходныя меры для сваёй абароны і абароны ўсіх саюзнікаў, у тым ліку шляхам умацавання ўсходняй часткі альянсу. Мы заўсёды будзем рэагаваць на любое пагаршэнне абстаноўкі ў галіне бяспекі, у тым ліку шляхам умацавання нашай калектыўнай абароны», — заявіў генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг.

«Мы восьмы год ваюем і прывыклі». Што ва Украіне думаюць пра магчымае расійскае і беларускае ўварванне?

Лукашэнка расказаў, што ЗША папярэдзілі Мінск пра тое, якім будзе адказ у выпадку нарошчвання расійскай прысутнасці ў Беларусі

ЗША працягвае перадаваць Украіне зброю і рыштунак, Канада збіраецца далучыцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031