Знайсці
23.01.2022 / 12:49РусŁacБел

Рабочы з Гомеля сабраў у сябе дома цэлы баявы арсенал

41-гадовы гамяльчук займаўся аматарскімі раскопкамі і знаходзіў пры гэтым боепрыпасы часоў вайны. З часам сабралася дастаткова багатая калекцыя, пра якую даведалася міліцыя. У выніку да мужчыны прыйшоў ГУБАЗіК.

Мужчына захоўваў у гаражы дома і на дачы зброю і боепрыпасы, якія знайшоў падчас раскопак у месцах баявых дзеянняў часоў вайны. Раскопкі, удакладнілі ў міліцыі, былі незаконныя.

Усяго ў гомельскага «чорнага археолага» канфіскавалі 18 артылерыйскіх узрывальнікаў, тры ружэйныя гранаты, аскепкава-фугасныя і бранябойна-трасуючыя артылерыйскія снарады, а таксама самаробны пісталет. Эксперты ўжо вызначылі, што ўсё гэта прыдатна для выбухаў і стрэлаў.

Гамяльчук запэўнівае, што не збіраўся выкарыстоўваць баявы арсенал у злачынных мэтах. Але ў дачыненні да яго ўсё адно распачатая крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031