Знайсці
19.01.2022 / 20:57РусŁacБел

Каранавірус дабраўся да найвышэйшай іерархіі БПЦ. Сярод захварэлых і мітрапаліт Веніямін

Як мінімум у трох епіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы пацверджана захворванне на COVID-19, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Епіскапы БПЦ падчас службы ў Жыровіцкім манастыры 12 студзеня 2022 года.

Сярод захварэлых і сам мітрапаліт Веніямін. Ён сёння не ўдзельнічаў у мерапрыемствах з нагоды Вадохрышча, што ўскосна пацвярджае інфармацыю канала.

Тыдзень таму Веніямін удзельнічаў у мерапрыемствах разам з Лукашэнкам, калі той прызнаўся, што мае кавідную пнеўманію.

Таксама пацверджаныя захворванні ў аднаго з самых заслужаных архірэяў БПЦ 77-гадовага архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Стэфана і епіскапа Маладзечанскага і Стаўбцоўскага Паўла.

Акрамя таго, сімптомы COVID-19 назіраюцца ў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.

Апошні раз разам епіскапы служылі тыдзень таму, 12 студзеня ў Жыровіцкім манастыры на дзень памяці мітрапаліта Філарэта, які памёр год таму ад каранавіруса. Антыкавідных мераў засцярогі ў храме тады не трымаліся

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031